Выйшаў Blender2.5!
sychuanka
Выйшаў Blender2.5!
Пампуем, як заўсёды, тут
Tags:

Lux Render
sychuanka
Выйшаў рэліз кандыдат нова версіі Lux Rendera  LuxRender v0.8RC1 release . 
Новая версія падтрымлівая GPU  рэндэр, чым яна ў першую чаргу і з'яўляецца адметнай. Таксама ў праграме шмат іншых новаўводзінаў.
Спампаваць яго можна тут http://www.luxrender.net/en_GB/standalone#windows

Трэба лётаць!
sychuanka
Tags: , ,

31-ы нумар "Blenderart"
sychuanka
blender_magazine

Выйшаў  31-ы нумар асноўнага часопіса прысвечанага  Блендэру3д. Гэты нумар прысвечаны жыццю , а дакладней біялогіі.
У нумары -- фізіка рухаў па акружнасцях, розныя кручэнні і павароты, анімацыя пратэіна кінэсіна(!) , артыкул пра БіаБлендэр (Блендэр для біёлагаў), апошні можна знайсці тут -- http://www.bioblender.net/ ,  артыкул пра выкарыстанне Блендэра ў адукацыі і стварэнні інжынерных відэа.  Таксама вы зможаце прачытаць пра сімуляцыю з дампамогай блендэра3Д  асаджэння вадзяных кроплящ на нанавалокнах. У канцы агляд кнігі  "Blender 25 Lighting and Rendering" . Як і іншыя кнігі пра Блендэр абяцае быць добрай і , нажаль,  дарагой.

На апошніх старонках , як заўсёды, галерэя -- адна з прычын спампаваць часопіс. Ляжыць ён (і астатнія нумары) тут: http://blenderart.org/issues/

Blender 2.5 alpha 0
sychuanka
Усяго пару дзен таму выйшаў Blender 2.5 alpha 0. Гэтая версія распрацоўвалася з 2007 года і зараз блізка да завершання. Спіс новых функцыяў і магчымасцяў урадвае. Хаця не ўсе з іх як належыць працуюць у алфе. Да таго ж зніклі некаторыя патрэбныя функцыі з папярэдніх версій, але іх трэба чакаць у алфе 1 і наступных бэтах.
Вынікам павінна стаць версія 2.6, якая выйдзе ў 2010 годзе.
Альфу можн спампаваць тут (хаця я не рэкамендую).
http://www.blender.org/development/release-logs/blender-250/

Выйшаў 24 нумар BlenderArt Magazine
sychuanka
Для тых, хто не ведае-- BlenderArt Magazin-- гэта пдф-журнал прысвечаны Blender-у. Выходзіць ён па-ангельску, хаця часам бываюць і пераклады на іншыя мовы.

Нумар, якога датычыцца гэты пост прысвечаны мору і ўсім хто яго засяляе.
Так у нумары змяшчаецца кароткі ўрок па мадэляванню маленькага і смешнага кіта (за 32 крокі мадэль будзе гатовая).
Два вялікае рукаводства датычыцца стварэння рэалістычнай вады і марскога анемона.
Плюс да гэтага некалькі артыкулаў і галерэя (зразумела, на марскую тэму).
Спампаваць часопіс можна тут: http://blenderart.org/issues/  Важыць нумар 7,4 мегабайта.

Blender
sychuanka
Гэтая суполка  прысвечана праграмме працы з трохмернай графікай Блендэр. Тут будуць з'яўляцца навіны і цікавыя спасылкі. Таксама пераклады артыкулаў.
Нагадваю, што Blender -- open sorse і яго можна безкаштоўна спампаваць тут : http://www.blender.org/
Tags:

?

Log in

No account? Create an account